Фота: Yousef Masoud / AP

Фота: Yousef Masoud / AP

ХАМАС у адказ на ўдары Ізраіля па сектары Газа прыгразіў сёння атакаваць горад Ашкелон.

Групоўка напісала ў сваім тэлеграм-канале, што жыхары гэтага горада павінны пакінуць яго да 17:00 па мясцовым часе (гэта значыць, у іх ёсць яшчэ 16 хвілін).

Па даных ізраільскіх вайскоўцаў, з суботы з сектара Газа па Ізраілі было выпушчана ўжо больш за 4 500 ракет.

Таксама ХАМАС заклікаў арабскі і мусульманскі свет да «ўсеагульнай мабілізацыі» ў падтрымку палесцінцаў у пятніцу, піша Бі-бі-сі.

Маўляў, мэтай мерапрыемства з'яўляецца дэманстрацыя падтрымкі палесцінскага народа «перад абліччам адкрытай ізраільскай ваеннай акупацыі». 

ХАМАС таксама заклікаў маладых палесцінцаў на акупаваным Заходнім беразе пачаць канфрантацыю з ізраільскімі салдатамі.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
34