Шані Лук апазналі па татуіроўцы на назе

Шані Лук апазналі па татуіроўцы на назе

Зніклая ў Ізраілі нямецкая дзяўчына Шані Лук, кадры з якой абляцелі свет, знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы ў сектары Газа, ёй патрэбна эвакуацыя, паведаміла ў сацсетках маці дзяўчыны, піша партал newsru.co.il.

Шані Лук прыехала на фестываль Nature Party ў Ізраілі, які быў разгромлены палесцінскімі баевікамі раніцай у суботу. На полі знайшлі каля 260 цел, многія ўдзельнікі фестывалю былі захопленыя ў палон.

Шані трапіла на відэа, якое распаўсюджвалася ў сацсетках, дзяўчына ляжала ў грузавіку распранутая і моцна збітая. 

Маці Шані тры дні таму запісала зварот. Жанчына трымала фатаграфію дачкі на мабільным тэлефоне і гаварыла: «Сёння раніцай маю дачку выкралі разам з групай турыстаў на поўдні Ізраіля. Нам даслалі відэа, на якім я дакладна пазнала нашу дачку. Без прытомнасці, у машыне з палесцінцамі, калі яны заязджалі ў сектар Газа. Прашу любой дапамогі, любой інфармацыі».

Цётка, дзядзька і дзядуля Шані Лук таксама выказалі спадзеў, што дзяўчына яшчэ жывая і будзе вызвалена. Да справы падключылася нават пасольства Нямеччыны.

Чытайце таксама:

260 целаў знойдзеныя на месцы правядзення музычнага фестывалю пасля рэйду палесцінцаў — СМІ

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
86
Абуральна
24