Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Палігон цвёрдых бытавых адкідаў у Маларыцкім раёне гарыць ужо тры дні. Як ліквідуецца ўзгаранне, распавядае МНС Беларусі.

Пажар быў заўважаны яшчэ 8 кастрычніка ўвечары. Гарэлі адходы на 200 кв. метрах пры агульнай плошчы 9,2 га (каля 2%).

Каб патушыць сметнік, задзейнічалі 10 адзінак тэхнікі і 20 чалавек. За 13 гадзін загаранне было лакалізавана і плошча яго скарацілася на 30 «квадратаў».

За наступныя суткі дадалося тэхнікі, але ачаг узгарання стаў меншы зноў толькі на 30 кв. метраў.

Што стала прычынай гарэння, высвятляе МНС.

Паводле звестак на раніцу 10 кастрычніка, пры пажары ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0