Скрыншот відэа з камеры ў аўтамабілі

Скрыншот відэа з камеры ў аўтамабілі

Баевікі ХАМАС падчас нападу на Ізраіль захапілі ў закладнікі больш за 100 чалавек, у тым ліку высокапастаўленых чыноўнікаў, заявіў прадстаўнік ХАМАС Муса Абу Марзук.

Кіраўнік палесцінскай групоўкі «Ісламскі джыхад» Зіяд аль-Нахала паведаміў, што яго баевікі паланілі каля 30 ізраільцян.

Ён падкрэсліў, што закладнікі вернуцца дадому толькі калі палесцінскія вязні будуць вызваленыя з ізраільскіх турмаў.

Урад Ізраіля не даваў дакладных ацэнак колькасці грамадзян, захопленых у палон баевікамі ХАМАС. Лічылася, што ў палоне могуць быць ад 150 да 200 чалавек.

Па даных СМІ, сярод закладнікаў могуць знаходзіцца грамадзяне іншых краін, у прыватнасці ЗША, Нямеччыны і Тайланда.

Чытайце таксама:

ААН: Сектар Газа можа застацца без электрычнасці праз некалькі дзён

Кроў і агонь. Страшныя ФОТЫ з Ізраіля і Газы

240 целаў знойдзеныя на месцы правядзення музычнага фестывалю пасля рэйду палесцінцаў — СМІ

Ваенна-палітычны кабінет Ізраіля ўвёў пункт «40 алеф». Гэта азначае афіцыйнае абвяшчэнне вайны

Другі дзень палесціна-ізраільскага канфлікту: амаль тысяча загінулых і тысячы параненых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2