Фота: Engeny Babaylov / vecteezy.com

Фота: Engeny Babaylov / vecteezy.com

Рэзалюцыя Еўрапарламента, якая прапануе ўвядзенне адзіных правіл для авіякампаній, ужо прынятая. Аднак незразумелым застаецца, калі ініцыятыва пачне ажыццяўляцца.

Рэзалюцыя Еўрапарламента абавязвае авіякампаніі вызваляць пасажыраў ад дадатковых збораў за правоз ручной паклажы і публікаваць поўную інфармацыю аб дапушчальных памерах і вазе багажу, а таксама аб дадатковых выдатках, такіх як плата за выбар месца.

Спробы ўвесці такія правілы робяцца з 2014 года, калі была выпрацаваная канцэпцыя бяспошліннага ўвозу ручной паклажы: «разумная» вага багажу была рэкамендаваная для авіяперавозак без дадатковай платы. Але камітэт Еўрапарламента шукае магчымасці ўвасобіць яе ў жыццё дагэтуль.

Цяпер на сітуацыю зноў звярнулі ўвагу. Аўтары рэзалюцыі прапануюць вызначыць тыя самыя «разумныя межы» і заклікаюць усе 27 краін — чальцоў ЕС прыняць адзіныя правілы. Сітуацыя, калі кожны авіяперавозчык вызначае ўласныя нормы перавозкі ручной паклажы без даплаты, можа карэнным чынам змяніцца. 

Чытайце таксама:

У Еўропе распрацоўваюць гіпергукавы самалёт, які зменіць пасажырскую авіяцыю

Нас чакае больш стрэсаў у палётах: з-за змены клімату турбулентнасць становіцца больш частай з'явай

«Палёты ў Еўропу — гэта была такая асалода». Былая сцюардэса «Белавія» расказала пра ўнутраную кухню авіякампаніі-манапаліста

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3