Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У пастанове суда адзначаецца, што яны павінны былі ведаць пра незаконнасць удзелу ў масавых мерапрыемствах, бо гэта тлумачылася ў апублікаваным выступе генпракурора, а таксама ў дзяржаўных СМІ, піша «Вясна».

Антону і Анастасіі Нікіціным ставілася ў віну тое, што на дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе яны «блакавалі і заступалі дарогу транспартным сродкам, у выніку чаго іх дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, якое выявілася ў спыненні транспарту на тэрыторыі Мінска, што перашкаджала нармальнай працы КТУП «Мінск» і нанесла згаданаму прадпрыемству матэрыяльную шкоду на суму 22500 рублёў 66 капеек і 47716 рублёў 7 капеек».

На судзе Нікіціны віну прызналі цалкам. Яны распавялі, што «двойчы ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія праходзілі ў Мінску, падчас якіх у тым ліку выходзілі на праезную частку». 

Нікіціных ідэнтыфікавалі па фота ў інстаграме, што і стала прычынай для завядзення крымінальнай справы і іх затрыманняў. Да суда Антона ўтрымлівалі пад вартай, а Анастасія была на волі пад закладам.

У выніку суддзя Млечка прызначыў ім па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Пасля абвяшчэння прысуду Антона вызвалілі з-пад варты.

Чытайце таксама:

За падпіску на тры «экстрэмісцкія» рэсурсы арыштавалі работніка «Нафтана»

Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава перавялі ў віцебскую калонію

Рыгор Кастусёў выйшаў з ШІЗА, ад яго хаваюць вынікі анкалагічнага даследавання

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
17