Паводле інфармацыі, журналісты атрымалі сакрэтную справаздачу брытанскай разведкі. Згодна з дакументам, раніцай 21 жніўня падводная лодка праекта 093 «Шань» урэзалася ў загароду, пастаўленую кітайскім флотам для барацьбы з падлодкамі ЗША і іх саюзнікаў.

У выніку ў кітайскай падлодкі зламалася сістэма падачы паветра, што прывяло да гібелі ўсяго экіпажа — 55 чалавек.

Daily Mail удакладняе, што незалежных пацверджанняў здарэнню пакуль няма.

Кітай адмаўляе страту падводнай лодкі.

У Мінабароны Вялікабрытаніі адмовіліся каментаваць інфармацыю выдання. У той жа час The Times мяркуе, што ў брытанскім ваенным ведамстве, верагодна, правядуць расследаванне з-за ўцечкі інфармацыі.

Суразмоўцы Daily Mail у ВМС Вялікабрытаніі дапусцілі, што кітайскі флот сапраўды страціў падлодку ў Жоўтым моры. «Цалкам верагодна, што гэта адбылося. Я сумняваюся, што кітайцы звярнуліся б па міжнародную дапамогу са зразумелых прычын», — заявіў суразмоўца выдання.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
14
Сумна
1
Абуральна
1