Украінскія СМІ пішуць, што выява старая, але да мема дададзеныя словы: «калі прайшло пяць хвілін, а ты не папрасіў дапамогі ў мільярд даляраў».

Дыскусія аб вайсковай і фінансавай дапамозе Кіеву зноў актуалізавалася на мінулым тыдні ў сувязі з шатдаўнам, якога змагла пазбегнуць бюджэтная сістэма ЗША.

Прэзідэнт Джо Байдэн падтрымаў праект часовага бюджэту, які не ўключае дапамогу Украіне, але выключыў, што амерыканская падтрымка Украіны будзе перапыненая.

Маск неаднаразова адыгрываў прыкметную ролю ў вайне ва Украіне, у тым ліку гібрыднай.

Купіўшы Twitter, ён змякчыў абмежаванні для расійскіх прапагандысцкіх акаўнтаў. Улетку скандал узнік, калі Маск атрымаў ад уладаў Украіны экстраны запыт на актывацыю Starlink «на ўсім шляху да Севастопаля».

Маск выказаў здагадку, што Украіна хоча «патапіць большую частку расейскага флоту, які стаяў на якары», і адхіліў запыт.

Клас
6
Панылы сорам
14
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
44