Маргарыта Ляўчук і Коля Сярга. Скрын відэа з інстаграма спявачкі

Маргарыта Ляўчук і Коля Сярга. Скрын відэа з інстаграма спявачкі

«Я ўступіла ў шэрагі «Культурнага дэсанту» і еду на фронт з канцэртамі, спяваць для абаронцаў Украіны. Дзякуй Коля (украінскі тэлевядучы і музыка Коля Сярга. — НН) за запрашэнне! Для мяне гэта вялікі гонар! Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — напісала Маргарыта ў інстаграме.

«Культурны дэсант» — гэта аб'яднанне дзеячаў мастацтва ва Украіне, якія ездзяць выступаць на лінію фронту, у шпіталі, у дэакупаваныя раёны. Усяго, як адзначаецца на сайце ініцыятывы, было дадзена 2000 канцэртаў. Мэта музыкаў — псіхалагічна падтрымаць вайскоўцаў.

Маргарыта Ляўчук не так даўно, у жніўні, ездзіла ва Украіну. Тады яна завітала да байцоў палка Каліноўскага і выступала для беларускіх добраахвотнікаў. 

Чытайце таксама:

«Шмат сцыкла сярод мужчын». Маргарыта Ляўчук расказала пра сваю паездку ў ваенную Украіну

У Кіеве хтосьці сфатаграфаваў Ляўчук і ўкраінскага блогера. Здымкамі пахваліліся «Жоўтыя злівы» і Азаронак — і чалавека затрымалі

Маргарыта Ляўчук зняла свой фільм — пра гвалт дзяржаўнай сімволікай

Клас
41
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1