Скрыны відэа сторыс дзяўчыны

Скрыны відэа сторыс дзяўчыны

У Варшаве вулічны музыка з Беларусі спяваў песню «Воіны свету» Сяргея Міхалка, якая стала адным з гімнаў Майдана ў 2014-м. Да яго падышла ўкраінка, графічная дызайнерка Дана Ішчук, стала здымаць на тэлефон і абурацца, што хлопец спявае па-руску. Яна закрыла яму мікрафон і стала тлумачыць, што гэта мова тэрарыста, таму хай спявае па-ангельску, па-польску, але толькі не па-руску.

У працягу спрэчкі дзяўчына прапанавала яму спяваць па-беларуску, але музыка адказаў, што яе не ведае, бо ў школе не вучылі як след.

«Стаць і крычаць пасярод Варшавы — гэта адзінае, што хочацца», — напісала дзяўчына ў сторыс у інстаграме, дзе выклала відэа размовы з музыкам.

Гісторыю падхапілі ў твітары.

Адны лічаць, што дзяўчына мела рацыю, другія — што заўвага была абсурднай, з улікам таго, якая песня гучала, трэція — што хлопец мог бы і вывучыць беларускую мову.

«Давайце яшчэ раз. Украінка, у Польшчы, пратэстуе супраць вулічнага музыкі з Беларусі, які спявае на расейскай, майданаўскую песню. Вінегрэт».

«Як мне часам хочацца падысці да кожнага расейскамоўнага ўкраінца ў Варшаве і распавесці яму пра мову агрэсара. Не беларусы прывезлі шалёную колькасць расейскай мовы ў Польшчу, а менавіта ўкраінцы. Толькі ў Беларусі за мову садзяць і збіваюць, а ўкраінцам проста пофіг».

«Яны ходзяць на курсы польскай, а сваю мову не вучаць. Дзяўчына малайчына! Нельга дапускаць, каб у Еўропе пашыралася мова тэрору».

«Ёсць пытанне да ўсіх удзельнікаў відэа».

Клас
27
Панылы сорам
159
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
22