Хілары Клінтан. Фота: Jacquelyn Martin / AP

Хілары Клінтан. Фота: Jacquelyn Martin / AP

Былая дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан падкалола прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з нагоды пашырэння NATO, сказаўшы: «Вельмі шкада, Уладзімір. Ты сам наклікаў гэта на сябе», піша Reuters.

«Абарона дэмакратыі ва Украіне, пашырэнне NATO — проста ў якасці прадухілення пагрозы, шкада, Уладзімір, што ты сам наклікаў гэта на сябе», — сказала яна, выклікаўшы смех і апладысменты.

«Мы заўсёды казалі: людзей не прымушаюць уступаць у NATO. Людзі выбіраюць і хочуць уступіць у NATO», — дадала Клінтан.

Яна таксама скарысталася выпадкам, каб прадэманстраваць непрыняцце палітыкі былога прэзідэнта-рэспубліканца Дональда Трампа, які перамог яе на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2016 годзе.

Клас
51
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0