Дзяніс Швыркін. Фота: ягоны фэйсбук

Дзяніс Швыркін. Фота: ягоны фэйсбук

Дзяніс Швыркін скончыў Беларускі інстытут правазнаўства і каля дзесяці гадоў адпрацаваў у МТС, дарос там да пасады кіраўніка дылерскіх сетак па Гарадзеншчыне. Потым перайшоў у фірму «Сэрвіс М Лагістык» на пасаду начальніка спачатку аддзела продажаў, а пазней — аддзела па працы з кліентамі. Фірма займаецца грузаперавозкамі па Еўропе і Беларусі. Нейкі час быў індывідуальным прадпрымальнікам, пасля чаго перайшоў на працу ў Wildberries.

У 2020-м мужчына ўвайшоў у гродзенскую каманду Віктара Бабарыкі — апытанні паказвалі, што ён самы папулярны апанент Аляксандра Лукашэнкі. У жніўні 2020-га менавіта Швыркіна абралі «кіраўніком каардынацыйнай рады грамадскасці Гродна». Гэта ён у Гродне агучыў патрабаванні народа падчас найбольш масавага пратэсту ў гісторыі Беларусі, 16 жніўня 2020 года, са сцэны мітынгу на цэнтральнай плошчы горада.

Пасля Швыркін балатаваўся ў «Сход» — праект народнай альтэрнатывы лукашэнкаўскаму так званаму Усебеларускаму народнаму сходу. Ініцыятыва праіснавала нядоўга: яна была разгромленая сілавікамі, а частка яе былых дэлегатаў, сярод якіх і філосаф Уладзімір Мацкевіч, цяпер за кратамі.

Швыркін выкарыстоўваў любыя магчымасці для легальнай дзейнасці. Ён стаў членам аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам», якую арганізоўвалі аднадумцы Віктара Бабарыкі.

У верасні 2023-га Швыркіна затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — «экстрэмісцкімі матэрыяламі» лукашысты называюць любыя непадкантрольныя ім СМІ, каналы, блогі. Мужчыну выпусцілі з вялікім штрафам — пасля гэтага ён выехаў з Беларусі.

Каля тыдня таму Дзяніс Швыркін перабраўся ва Уроцлаў. У фэйсбуку ён напісаў шчымлівы пост з гэтай нагоды.

Скрыншот са старонкі Дзяніса Швыркіна — ягоны апошні пост

Скрыншот са старонкі Дзяніса Швыркіна — ягоны апошні пост

Уначы з 23 на 24 верасня ён раптоўна памёр. Знаёмы мужчыны расказаў «Нашай Ніве», што, па звестках сяброў, не вытрымала сэрца. 

Чытайце таксама:

Раптоўна памёр Андрэй Дзечка, адзін з аўтараў антылукашэнкаўскага звароту былых вайскоўцаў

34-гадовая беларуска памерла на адпачынку ў Кыргызстане. Яна была рэканструктаркай

Раптоўна памерла карэспандэнтка «Ганцавіцкага часу» Святлана Малышка

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
167
Абуральна
12