Фота: bsuir.by

Фота: bsuir.by

Пра гэта паведамляецца на сайце ўніверсітэта.

Віктар Ільін — кандыдат тэхнічных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.

Ён прыйшоў у Мінскі радыётэхнічны інстытут у 1971 годзе на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце. 8 лютага 1973 года быў прызначаны рэктарам МРТІ.

Пры ім інстытут стаў расці. Па колькасці студэнтаў дзённага аддзялення МРТІ ў 1978 годзе выйшаў на 3 месца ў рэспубліцы.

Фота: bsuir.by

Фота: bsuir.by

Пасля распаду СССР установа зазнала складанасці: скараціўся прыём, рэзка знізілася фінансаванне, педагагічныя і навуковыя кадры сыходзілі ў камерцыйныя ВНУ і фірмы. Пачатак БДУІР як універсітэта таксама прыпаў на працоўную дзейнасць Віктара Макаравіча: у 1993 годзе МРТІ быў ператвораны ў БДУІР. 

«Віктар Макаравіч Ільін — чалавек, цалкам адданы справе, якой служыў на працягу доўгіх гадоў. Добра ведаў гісторыю, літаратуру, паэзію, меў шырокі кругагляд і заўсёды быў нацэлены на дасягненне пастаўленых задач», — адзначае ВНУ.

Віктар Ільін пісаў вершы, напрыклад, «Гімн універсітэта».

За шматгадовую працу ўзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «Ветэран працы», ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Развітанне з прафесарам адбудзецца 23 верасня па адрасе: г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 160А з 14.00 да 15.00.

Чытайце таксама:

Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова асудзілі да 4 гадоў калоніі

У якія ВНУ падалі дакументы 400-бальнікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
24
Абуральна
2