Фота: Contributor Getty Images

Фота: Contributor Getty Images

«Нічога страшнага. У нас бясплатная адукацыя. Толькі дырэктарам трэба разумна гэта рабіць. Можа, паўтара чалавека адмовяцца, грошай не дадуць на рамонт або на нешта. І не трэба.

Адмовіўся дык адмовіўся, абыдземся. Але ад гэтай практыкі адыходзіць не трэба.

Але не так: «Ты нясі столькі грошай! Мы тут на радзе нейкай вырашылі». Не трэба так рабіць. Мы грошы на школы знойдзем. Але калі бацькі будуць удзельнічаць у гэтым нейкай сваёй капейкай, страху я ў гэтым абсалютна не бачу. У нас людзі ўжо не бедныя», — сказаў Лукашэнка.

У беларускай сістэме кіравання словы Лукашэнкі не заўсёды варта разумець літаральна, асабліва агаворкі пра тое, што трэба нешта рабіць «разумна», без парушэння добраахвотнасці. Калі зверху ёсць агульны дазвол на правядзенне тых ці іншых дзеянняў, то ўсё робіцца ў «добраахвотна-прымусовым» парадку. А каб прымусіць бацькоў нібыта «добраахвотна» рабіць тое, чаго ім не хочацца, хапае розных механізмаў.

Чытайце таксама:

У самым пачатку навучальнага года з Ліцэя БДУ звольнілася дырэктарка

«Прынцыповасць некаторых мам мяне прыводзіць у жах». Актывістка расказала, як цяжка выцягваць з бацькоў грошы на розныя паборы ў дзіцячым садку

Выхавальніцы — на 15 рублёў, нянечкі — па 10. Як выконваюць план па прымусовай падпісцы ў лідскіх дзіцячых садах

Клас
0
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
46