Судовы працэс вядзе Дзіна Кучук.

Мужчыну абвінавачваюць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы),
ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы),
ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі),
арт. 389 (стварэнне ўмоў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі),
ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 391 (абраза суддзі),
арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка ўнутраных спраў),
ч. 3 арт. 361 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). 

Вядома, што ў віну яму ставяць 5-10 каментароў, якія ён пісаў цягам 2020-2021 гадоў, у тым ліку ў адрас суддзі Аляксандра Воўка, які вядомы прысудамі ў палітычных справах.

Максім Мнацаканаў — праграміст. Адразу пасля затрымання ў снежні 2022 года яго ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна і жодзінскай турме.

Мужчыну ўнеслі ў спіс асоб, якія «маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Вядома, што ён мусіць выплачваць крэдыт за кватэру, мае 10-гадовага сына.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
18