танк Barak Barak tank

Новыя танкі «Барак». Фота: Міністэрства абароны Ізраіля / timesofisrael.com

Як паведамляе інтэрнэт-выданне Times of Israel, танк пятага пакалення «Меркава», які атрымаў назву «Барак» (у перакладзе з іўрыта — «маланка»), абсталяваны вялікай колькасцю надзейных датчыкаў для выяўлення цэляў, а інфармацыя, сабраная ў час разведкі, можа перадавацца паміж танкам і іншымі часцямі ўзброеных сіл, што стане «сапраўднай рэвалюцыяй на полі бою».

Як сцвярджаюць спецыялісты Міністэрства абароны Ізраіля, танк «Барак» павысіць магчымасці выяўлення праціўніка і дазволіць весці барацьбу з ім, застаючыся амаль незаўважаным пры ўсіх сцэнарах бою, як сёння, так і ў будучыні, супраць усёй разнастайнасці пагроз, якія існуюць для манеўраных сіл.

Камандзір танка атрымае шлем IronVision (распрацоўка кампаніі Elbit), падобны да шлема пілота знішчальніка, які дазволіць яму цалкам кантраляваць сітуацыю навокал і будзе адлюстроўваць адпаведную інфармацыю аб ходзе бою.

Па словах вайскоўцаў, шлем стварае выяву, якая дазваляе экіпажу «бачыць скрозь» браню машыны, што дапаможа «пераадолець абмежаванні бачнасці, адначасова павышаючы эфектыўнасць і бяспеку місіі». Сістэма дазволіць рабіць сканаванне на 360 градусаў, выяўляючы цэлі ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай магчымасцяў штучнага інтэлекту.

Кампанія Elbit распрацавала для танкаў «Барак» палепшаныя прыцэлы, а таксама больш дасканалыя сродкі начнога бачання ў параўнанні з папярэднімі мадэлямі «Меркава». Абаронная фірма таксама паказала новы інтэрфейс для танка на аснове сэнсарнага экрана, які дэманструе адпаведную інфармацыю кожнаму члену экіпажа.

Акрамя таго, сістэма абароны танка складаецца з радара, які выяўляе ракеты, што набліжаюцца, і прагназуе іх траекторыю, і пускавой устаноўкі, якая выпускае металічныя гранулы, падобныя да карцечы, якія прымушаюць ракету адхіляцца ад цэлі і падрывацца ўдалечыні ад танка.

«Меркава» — асноўны баявы танк Арміі абароны Ізраіля з 1980-х гадоў. Па інфармацыі Міністэрства абароны краіны, пятае пакаленне машыны «Барак» у выніку стане асноўным баявым танкам ізраільскай арміі.

Чытайце яшчэ:

Праект «Пегас» — рэвалюцыя ў шпіянажы

Прэм'ер-міністр Ізраіля ўпершыню дапусціў магчымасць паставак ва Украіну сістэмы «Жалезны купал»

Новая ўкраінская дальнабойная ракета. Што вядома пра гэтую зброю і ці ўяўляе яна пагрозу для Масквы?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?