Франак Вячорка. Скрыншот з відэа

Франак Вячорка. Скрыншот з відэа

«Была сітуацыя, насамрэч, такая нечаканая для мяне. Выходзіў Алейнік, я стаяў у калідоры, ён сам падыходзіць да мяне, глядзіць на мяне, паціскае руку і кажа: «Добры дзень». Ён, канешне, паставіў мяне ў ступар, таму што ў мінулым годзе дэлегацыя Макея ўцякала ад нас. Уцякала, бегла кудысьці. Гэтым разам яны самі падышлі.

Размовы не было ніякай, гэта было проста вітанне, а потым яны пайшлі. Разам з ім быў Глаз, быў шэраг яшчэ чыноўнікаў дэлегацыі. Але гэта пакуль што ўся камунікацыя, якая ў нас была з ім.

Ясна, што яны працуюць на варожыя сілы, яны працуюць на Лукашэнку. Чакаць, што яны пяройдуць на наш бок на Генасамблеі, у нас атрымаецца перацягнуць іх на бок свабоднай Беларусі, — не. Але я думаю, што яны прызнаюць нас як апанентаў, гэта відавочна. І наша задача проста іх перамагчы», — расказаў Вячорка. 

Чытайце таксама:

«Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў». Святлана Ціханоўская звярнулася да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

Беларуская спецдакладчыца ААН, якая «адмывае» дыктатуры ад санкцый. Хто такая Алена Доўгань

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з лідарамі габрэйскай супольнасці 

Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яна сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft

Клас
59
Панылы сорам
12
Ха-ха
20
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
2