Паводле матэрыялаў тэндара, расійскае Мінпрацы замовіла 757 305 пасведчанняў ветэрана баявых дзеянняў і 230 000 пасведчанняў для «членаў сям'і загінулага (памерлага) інваліда вайны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і ветэрана баявых дзеянняў».

У дакументацыі пазначана, што 600 тысяч аддрукаваных пасведчанняў удзельнікаў баявых дзеянняў размяркуюць у Мінабароны, 86 805 — у Міністэрства сацыяльнай абароны, 60 тысяч — у МУС, 10 тысяч — у Расгвардыю, 500 — у Мінбуд.

Што тычыцца пасведчанняў для членаў сям'і загінулых, то 200 тысяч размяркуюць у Мінабароны, яшчэ 30 тысяч — у Мінсацабароны.

У пералік тых, каму належаць пасведчанні «члена сям'і загінулага (памерлага) інваліда вайны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і ветэрана баявых дзеянняў», з чэрвеня гэтага года ў Расіі ўключаюцца не толькі сваякі салдат рэгулярнай арміі, але і загінулых на вайне добраахвотнікаў.

Раней, у траўні 2023 года, ведамства заключыла дзяржкантракт коштам 14 млн рублёў на друк дакументаў, сярод якіх таксама былі 95 907 пасведчанняў ветэранаў баявых дзеянняў і 23 716 для членаў сем'яў загінулых.

Летась маштабы друку пасведчанняў былі значна меншыя. Улетку 2022 года Мінпрацы замаўляў друк 82 840 бланкаў пасведчанняў ветэранаў баявых дзеянняў і 5 777 пасведчанняў для членаў сям'і загінулага.

Усяго ж за час вайны Мінпрацы ўжо замовіла ў агульным ліку 936 052 пасведчанняў для ветэранаў баявых дзеянняў.

Чытайце таксама:

«Ключы ад Бахмута». Чаму вызваленне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі так важныя для ўкраінскіх войскаў

Расіяне прызналі здачу Рабоціна — «тактычна пакінулі населены пункт» 

Сакратар РНБА Украіны абвергнуў інфармацыю, што загінула 70 тысяч украінскіх вайскоўцаў

Клас
25
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2