Супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі ператрус у кватэры раней судзімага за забойства жыхара Гомеля Сяргея Дрожжы. У кватэры быў знойдзены адзін боепрыпас да аўтамата Калашнікава.

Паводле звестак следства, аўтаматны патрон быў увезены ў Беларусь у 2022 годзе пасля «заробкаў у Марыупалі». Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне ў захоўванні боепрыпасу, правозе яго праз дзяржаўную мяжу, і ён быў змешчаны ў СІЗА.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае гомельцу, — 7 гадоў пазбаўлення волі.

Па якой прычыне супрацоўнікі ГУБАЗіК праводзілі ператрус у кватэры гамяльчаніна праз такі працяглы перыяд пасля вяртання з Марыупаля, не паведамляецца.

Цяпер у Гомельскай вобласці праходзіць разгляд толькі адной крымінальнай справы паводле адпаведных артыкулаў.

Выпіска з раскладу суда Чыгуначнага раёна Гомеля

Выпіска з раскладу суда Чыгуначнага раёна Гомеля

Да гэтага ў траўні 2023 года ў Добрушскім раёне з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі былі затрыманыя двое расіян. Нягледзячы на тое, што мужчыны незаконна перасеклі мяжу са зброяй, суд пакараў іх толькі некалькімі месяцамі арышту.

Чытайце таксама:

У Рагачове мужчына хацеў здаць у міліцыю пісталет, але здаў і знаёмага

Васьмігадовы хлопчык купляў у даркнэце АК-47 і адмываў грошы для злачынцаў

Пад Баранавічамі вясковец капаў агарод і выкапаў французскі кулямёт

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3