sex aducation палавое выхаванне половое воспитание

Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: Benis Arapovic / Vecteezy.com

Як паведамляе Le Monde, за апошнія дні ў бельгійскім рэгіёне Валонія падпалілі або разграмілі восем школ. Як мінімум у шасці выпадках была ўстаноўленая відавочная сувязь з кампаніяй супраць навучальнага курса аб палавым выхаванні Evras (l'Éducation à la vie relationnelle, affective et sexuelle — выхаванне аб адносінах, пачуццях і сексуальнасці). Гэты курс мае дзве мэтавыя аўдыторыі — школьнікаў 11—12 і 15—16 гадоў. Спачатку дзецям даюць больш агульныя, а пасля паглыбленыя веды.

Як адзначае Le Monde, міністарка адукацыі Бельгіі Каралін Дэзір (Caroline Désir) параўнала падпалы школ з тэрарыстычнымі актамі. Што тычыцца Evras, то на самай справе гэта змена статусу навучальнага курса, які ў школах Бельгіі існуе з 2012 года. Калі да гэтага ён праводзіўся па рашэнні кіраўніцтва школы, то цяпер становіцца абавязковым.

Як адзначаецца, над 300-старонкавай інструкцыяй да курса працавала 150 экспертаў. Ён распрацаваны на падставе размоў з 400 дзецьмі рознага ўзросту.

Інфармацыя аб увядзенні ў школах Evras выклікала бурную рэакцыю ў грамадстве. У сацыяльных сетках пашырылася хваля дэзынфармацыі, зʼявіліся чуткі аб тым, што курс прадугледжвае тэмы, якія прывядуць да ранняй сэксуалізацыі дзяцей, будуць стымуляваць іх да парнаграфіі і змены полу. Была запушчаная дэзынфармацыя, што дзяцей 9-гадовага ўзросту будуць вучыць мастурбацыі і атрыманню аргазму.

Як піша французскае выданне, пратэсты працягваюцца. У нядзелю ў цэнтры Бруселю сабралася каля паўтары тысячы чалавек з лозунгамі «Не чапайце нашых дзяцей». Арганізатарамі мітынгу выступілі мусульманскі і каталіцкі актывісты.

Як паведамляе выданне, шэсць ісламскіх асацыяцый выступілі з адкрытым лістом, у якім назвалі ўвядзенне курса парушэннем свабоды бацькоў «весці адукацыю дзяцей у адпаведнасці з іх вераваннямі». На сайце Каталіцкай царквы быў размешчаны ліст з 8 тысячамі подпісамі, у якім гаворыцца, што ўвядзенне новага курса можа прывесці да «гіперсэксуалізацыі» малодшых школьнікаў. А сам курс разлічаны, маўляў, не столькі на вучняў, колькі на спецыялістаў і настаўнікаў, бо ў ім вядзецца гаворка на тэмы, якія «не цікавяць дзяцей».

Сярод арганізатараў акцый пратэстаў журналісты таксама знайшлі актывістаў, якія выступалі супраць вакцынацыі падчас пандэміі Covid-19, прыхільнікаў тэорый змовы, кліматычных скептыкаў.

Кампанія супраць школьнага курса ў Бельгіі перакінулася за мяжу. У Францыі вядомы французскі рэпер Rohff распаўсюдзіў петыцыю супраць Evras у імя барацьбы «з педафіліяй і вычварэнствам».

Нягледзячы на пратэсты, урад не мяняе свайго рашэння. Прэмʼер-міністр краіны Аляксандр Дэ Кро (Alexander De Croo) выступіў з відэазваротам, у якім адзначыў, што «глыбока шакаваны» тым, што адбываецца, і падкрэсліў, што неабходнасць сур'ёзнага і прадуманага палавога выхавання не можа быць нікім пастаўленая пад сумненне.

Па словах міністра адукацыі, «дзеці з самага пачатку сутыкаюцца з рэчамі, якіх яны не разумеюць і якія могуць быць для іх небяспечнымі. Таму вельмі важны Evras, мэта якога не толькі абараніць іх, але і даць адказы на пытанні, якія яны задаюць сабе ў перыяд палавога выспявання».

Чытайце яшчэ:

Сэксуальнае выхаванне ва ўсіх школах Англіі стане абавязковым

Сэксуальнае выхаванне ў Швецыі

Андрагін з Гомеля пераехаў у Піцер і распавёў пра новае жыццё

Клас
9
Панылы сорам
20
Ха-ха
9
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
14

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?