Грамадства2

«Ëн з мазгамі, яму не варта было ісці ў начальнікі». Гісторыя кіраўніка Хоцімшчыны, якога пасадзілі за адкаты

Міхаіл Куксянкоў прабыў старшынёй Хоцімскага райвыканкама тры гады. Асудзілі яго за карупцыю на шэсць. Органы зацікавіліся чыноўнікам пасля скаргі работнікаў сельгаспрадпрыемства.

Міхаіл Куксянкоў. Фота: hotimsk.by

Аляксандр Лукашэнка прызначыў свайго земляка 41-гадовага Міхаіла Куксянкова кіраваць Хоцімскім райвыканкамам 16 сакавіка 2020 года. У раёне гэтаму прызначэнню асабліва не ўзрадаваліся. Мясцовыя жыхары адрэагавалі на яго саркастычнай фразай «ён са шклоўскіх».

Вялікіх дасягненняў за час кіравання Куксянковым Хоцімскам не было. Ды іх і не магло быць. Хоцімшчына — гэта крайні ўсход Магілёўшчыны, дэпрэсіўны раён, самы ўскраек дэпрэсіўнага рэгіёна. Мясцовыя жыхары кажуць, што службовец як мог «выкручваўся», каб даць рады праблемам.

Тутэйшая эканоміка залежыць ад працы сельскагаспадарчых арганізацыяў. Заробкі адны з самых нізкіх у вобласці. Мужчыны павальна працуюць у суседняй Расіі, бо ў СПК заробкі нізкія, а ў бюджэтнай сферы лічаныя працоўныя месцы.

Міхаіл Куксянкоў апраўдваецца за праблемы ў гаспадарцы, работнікі якога паскародзілі на нястачу кармоў жывёлам і недаплату па заробках. Фота: ctv.by

Напачатку 2023 году жывёлаводы сельгаспрадпрыемства «Кастрычнік-Бярозкі» паскардзіліся на тое, што гадаванцам найбуйнейшага ў раёне жывёлагадоўчага комплексу не хапае кармоў. Жывёлы не набіраюць вагі, а гэта адбіваецца на заробках, наракалі сяляне.

На прадпрыемства прыязджалі дзяржаўныя тэлевізійнікі, якім Куксянкоў прызнаўся, што праблемы з кармамі і заробкамі сапраўды ёсць. Казаў, што існуюць «пытанні па камбікорме». Даводзіў, што сітуацыя выпраўляецца.

Крыніца ў вобласці расказала «Нашай Ніве», што гісторыяй з нястачай кармоў для сельгаспрадпрыемства зацікавіўся дзяржкантроль, а потым і Следчы камітэт.

Куксянкова сілавікі «забралі па-ціхаму». Чыноўнік проста не выйшаў на працу. Яго затрымалі сёлета ў канцы сакавіка.

23 сакавіка ў Куксянкова была сустрэча з моладдзю, а праз пяць дзён старшыня аблвыканкаму Анатоль Ісачанка прадставіў супрацоўнікам Хоцімскага райвыканкама новага кіраўніка Геварга Мелканяна.

Да суда Куксянкова ўтрымлівалі ў следчым ізалятары Магілёва.

Справу супраць былога кіраўніка Хоцімскага райвыканкама разглядаў суд суседняга Касцюковіцкага раёна. Куксянкоў прызнаны вінаватым у перавышэнні ўлады і замаху на атрыманне хабару.

Паводле магілёўскай абласной пракуратуры, абвінавачаны за некалькі гадоў службы ўчыніў шэраг злачынстваў. Ён заключаў з прадпрымальнікамі дамовы на набыццё кармоў для жывёлы па завышаных цэнах. Ад бізнэсоўцаў чыноўнік патрабаваў 5 працэнтаў узнагароджання ад сумы здзелкі.

Такім чынам былы чыноўнік нанёс шкоду прадпрыемству аграпрамысловага комплексу ў буйным памеры. Куксянкоў прызнаў сябе вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, але адпрэчыў абвінавачванні ў спробе атрымаць хабар.

Куксянкова адправілі на 6 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму. Яму забаронена займаць кіроўныя пасады цягам пяці гадоў. Акрамя таго, ён абавязаны сплаціць 11,1 тысяч рублёў штрафу.

Апошняя нарада Міхаіла Куксянкова (другі злева). Фота: khotimsk.gov.by

Крыніца «Нашай Нівы» сцвярджае, што ад дзеянняў Куксянкова пацярпела менавіта сельгаспрадпрыемства «Кастрычнік-Бярозкі».

За час знаходжання на пасадзе кіраўніка райвыканкама Міхаіл Куксянкоў праславіўся тым, што па яго доме, нібы, у маі 2022 году стралялі.

Тое тады жыва абмяркоўвалі жыхары райцэнтра. Нехта казаў пра помсту, нехта пра тое, што старшыню «проста хацелі папалохаць». Пагаворвалі, што нават былі затрыманыя двое мясцовых жыхароў. Чым скончылася гісторыя са стралянінай невядома.

Міхаіл Куксянкоў нарадзіўся ў Шклове ў 1979 годзе. Ён выпускнік Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі і Акадэміі кіравання. Працаваў у раённых структурах спажыўкааперацыі.

Тры гады Куксянкоў узначальваў Бабруйскі гандлёвы цэнтр гэтага таварыства, а затым пачаў чыноўніцкую кар’еру. У 2008 годзе яго прызначылі намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама. Ён быў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчаванні.

У Шклове пра Куксянкова кажуць, што «ён з мазгамі і яму не варта было ісці ў начальнікі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Стала вядома, куды знік былы дырэктар ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання». Яму далі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У памочніка Лукашэнкі спыталі, як пазбавіцца камароў у кватэры

«Пакіну медыцыну і займуся сельскай гаспадаркай». Уладальнік салона прыгажосці расказаў, як паралельна займаецца фермерствам у вёсцы

Каментары2

  • Юзік
    14.09.2023
    Ніога, гады праз два выпусцяць, яшчэ й калгас дадуць карміцца.
  • Аматар
    14.09.2023
    Такіх " кіраўнікоў" у райвыканкамах праз аднаго, так што гэта не прычына...

«Дзюна: частка другая» — блакбастар, ідэальны да скрыгату ў зубах3

Хто забіў Францішка Аляхновіча. Адкрыты новыя факты11

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага20

«Праціраю дзвярную ручку, бо яе могуць намазаць атрутаю». Пагаварылі з гомельскім псіхолагам, кватэру якой разграмілі сілавікі17

«З 3 па 6 клас насіў заплечнік аднакласніцы». Гісторыі людзей, у якіх ніколі не было сур’ёзных адносін9

МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа12

Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі25

«У памежнікаў маглі ўзнікнуць да мяне пытанні». Як беларусы абыходнымі шляхамі атрымліваюць польскі шэнген13

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст15

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі5

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Удава Рыгора Барадуліна апублікавала нязвыклыя ўспаміны пра яго8

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня5

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

Арганізатары выбараў фактычна прызналіся ў фальсіфікацыях у Мінску. Сачыце за рукамі12

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Лізу, што памерла ўчора ў Варшаве, пахаваюць у польскай сталіцы4

Гісторыя чатырох жанчын, якія перажылі ГУЛАГ і паўстанне ў лагеры5

Усе навіны →
Усе навіны

Работнік Мазырскага НПЗ забіў сябе праз праблемы на працы1

Арганізатары выбараў фактычна прызналіся ў фальсіфікацыях у Мінску. Сачыце за рукамі12

Айцішнік з Курска спрабуе зарабіць на беларусах, прадаючы ім «мёртвыя» вакансіі4

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка3

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова24

Памёр скульптар Ігар Голубеў

Аргенціна аддала Украіне верталёты, якія атрымала ад Расіі9

У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і губернатара Шулейку

Галоўнае

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?4

«Людзі былі запушчаны праз Беларусь». Як збіраліся забіць Зяленскага4

«У даркнэце быў аб’яўлены кошт за маё жыццё» — Латушка5

«Мне пашчасціла. А Лізе — не». Пасля смерці беларускі ў Варшаве ў сеціве шырыцца хэштэг #хопіцьгвалціць — вось што пішуць 4

«У памежнікаў маглі ўзнікнуць да мяне пытанні». Як беларусы абыходнымі шляхамі атрымліваюць польскі шэнген13

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст15

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі5

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Удава Рыгора Барадуліна апублікавала нязвыклыя ўспаміны пра яго8

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня5

Жывая легенда Мінска: што чуваць у жанчыны, якая шмат год спявае пра Ісуса?16

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

На мяжы з Літвой пасля закрыцця двух памежных пераходаў сабраліся вялікія чэргі4

«Больш за паўтара метра ніхто не атрымліваў»1

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

Усе навіны →