Аляксандр Багатка. Фота: Пінскі тэлеграм

Аляксандр Багатка. Фота: Пінскі тэлеграм

Па памеры гэтую вінаградзіну можна параўнаць з курыным яйкам.

Як расказаў Аляксандр Багатка, вінаградам ён займаецца каля 10 гадоў. Вырошчвае каля 45 яго сартоў.

«Нешта дасаджваю, нешта прыбіраю, гэта працэс пастаянны, — дзеліцца сакрэтамі вінаградар. — Гляджу, ці падыходзіць зямля. Самым ураджайным сёлета, і не толькі ў мяне, стаў сорт «Памяці настаўніка».

Дарэчы, згаданы сорт «Памяці настаўніка» заняў першае месца ў намінацыі «Самая буйная гронка». Яна заважыла 2 кг 240 г, а вырасціў яе Аляксандр Бісултанаў з Пінска.

У конкурсе ўдзельнічалі вінаградары не толькі з Пінскага раёна і горада Пінска, але і са Століна, Давыд-Гарадка, Бярозы, Брэста. 

Сярод удзельнікаў выставы фермераў не было, адны аматары. Гэта для іх больш хобі. Але ўвогуле ў Беларусі цяпер ёсць і вінаградары, якія зарабляюць на гэтым. Яны ставяць вялікія цяпліцы і высаджваюць раннія гатункі вінаграду, таксама яны прадаюць і саджанцы.

Чытайце таксама:

Лаза даўгалецця. Вінаград перастае быць экзатычнай культурай для Беларусі

«Не экзотыка, а правераны варыянт». Пра што трэба памятаць, выбіраючы дрэўцы і кусты для свайго саду

Метамарфозы еўрапейскага грамадства — на якія высновы навялі даследчыка мігранты і вінаграднікі

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0