Фота: БУТБ

Фота: БУТБ

У 2021 годзе сінагогу ўжо прадавалі, і, здавалася б, усё скончылася паспяхова. Будынак купіла пісьменніца Ілона Караваева за 30 тысяч рублёў, прадаўшы сваю кватэру.

Жанчына хацела акультурыць горад, дзе пасля вайны жылі яе бацькі і бабуля, але не пацягнула дарагога рамонту — 164 тысячы рублёў. У выніку будынак вярнулі ва ўласнасць Слонімскага райвыканкама.

У гэтым годзе сінагогу ўжо спрабавалі прадаць па цане ўдвая большай за цяперашнюю — 129 тысяч. Але жадання яе купіць ніхто не выказаў.

Задатак на аўкцыёне складае 7 тысяч рублёў, а першы крок таргоў — 3225 рублёў. Пасля куплі ўладальнік павінен аднавіць сінагогу за пяць гадоў, інакш будынак пяройдзе да дзяржавы без вяртання ўкладзенага.

Вялікая слонімская сінагога была ўзведзена ў 1648 годзе ў стылі барока і з элементамі манументальнага беларускага будаўніцтва. Пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся ў якасці склада, затым — як гандлёвае памяшканне. У 2010 годзе будынак перадалі аддзелу культуры Слонімскага райвыканкама.

Чытайце таксама:

На аўкцыёне можна набыць карціну Язэпа Драздовіча. Але цана кусаецца

Аўкцыён доўжыўся больш за 37 гадзін. Для Беларусі гэта рэкорд

У Гродне адкрылі краму, дзе прадаюць арыштаваныя судовымі выканаўцамі рэчы

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2