Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

У аўторак, 12 верасня, пераважна без ападкаў. Ноччу +6..+12°С, па захадзе Беларусі да +15°С, месцамі на ўсходзе краіны +3..+5°С; максімальная днём будзе ад +23°С на паўночным усходзе да +29°С на паўднёвым захадзе краіны. У Мінску да +26°С.

У сераду таксама без ападкаў, вецер днём месцамі парывісты. Ноччу складзе ад +7°С на ўсходзе да +17°С на захадзе, максімальная днём будзе +22..+28°С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі да +31°С. У Мінску +25°С.

14 верасня з Заходняй Еўропы на тэрыторыю краіны чакаецца перамяшчэнне сістэмы актыўных франтоў. Уначы пераважна ў заходняй палове краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы.

Ноччу будзе ад +7°С на ўсходзе да +17°С на захадзе; максімальная днём складзе +17..+24°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +28°С. У Мінску +18°С, дождж.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0