Фота: luchschen / vecteezy.com

Фота: luchschen / vecteezy.com

Даследаванне пітной вады ў Мінску правёў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Пробы бралі на збудаваннях і сетках гаспадарча-пітнога водаправода, у сацыяльных аб'ектах і жылым фондзе, якія закранула зона аварыі.

На 14:30 9 верасня цэнтр паведаміў, што ўсе пробы адпавядаюць гігіенічным нарматывам па паказчыках бяспекі ў хімічным складзе.

Нагадаем, што ўвечары 6 верасня адбылася аварыйная сітуацыя на сетках водазабеспячэння, якія забяспечваюць вадой Першамайскі, Партызанскі і Савецкі раёны Мінска. Пашкоджанне вадавода ў раёне парку Чалюскінцаў паўплывала на якасць вады на вуліцах Сурганава, Някрасава, Бяды, Усходняя, Якуба Коласа, Валгаградская, Кузьмы Чорнага, Філімонава, Высоцкага, Агінскага, Баграціёна, Солтыса, Карвата, Сувязістаў, праспекта Незалежнасці ад вуліцы Гікалы да вуліцы Філімонава.

Да ліквідацыі непаладак санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска рэкамендавала для пітных мэт, гатавання ежы і захавання правілаў асабістай гігіены выкарыстоўваць падвазную або бутыляваную ваду.

Пашкоджанне на вадаводзе гаспадарча-пітнога водазабеспячэння ў парку Чалюскінцаў ліквідавалі 8 верасня. Таксама да гэтага часу завяршылі прамыванне водаправодных сетак на вуліцах, якія закранула надзвычайнае здарэнне. Але да заявы санітарна-эпідэміялагічнай службы пра бяспеку вады з крана яе ўсё адно раілі не піць і не выкарыстоўваць для гатавання ежы.

Чытайце таксама:

Новым кіраўніком Таварыства выратавання на водах стаў выхадзец з МУС

Пад Іўем прарвала дамбу, адкрытую год таму з удзелам міністра

На возеры Дрывяты перакулілася прагулачная яхта

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1