Аляксей Кузьмін. Фота: сацсеткі

Аляксей Кузьмін. Фота: сацсеткі

Мужчыну затрымалі 26 кастрычніка 2022 года за тое, што ён нібыта перадаваў асабістыя звесткі сілавікоў у «Чорную кнігу Беларусі». У ліпені палітвязень даў прапагандыстам «інтэрв'ю», нагадвае «Вясна».

Яго абвінавачваюць паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (дапамаганне ў распальванні варожасці і варажнечы, учыненае групай асоб) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над Кузьміным распачнецца 11 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Хрыпач.

Падтрымайце Аляксея грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксей Уладзіміравіч Кузьмін.

Чытайце таксама:

Затрымалі таксіста, які ратаваў пратэстоўцаў ад затрымання

Справу музыкаў Tor Band пачнуць разглядаць 14 верасня

У Магілёве правялі ператрус у прадпрымальніцы Іны Царовай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3