Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Як заявіў бізнэсмен у інтэрв'ю ТАСС, у найбліжэйшы час «Вкусно — и точка» плануе адкрыць рэстараны ў Кітаі. Таксама кампанія, паводле Гомана, не губляе надзеі адкрыцца і ў Беларусі.

«Напісалі ліст у Амерыку, у карпарацыю. Калі дазволяць, з задавальненнем зробім, хоць дзесяць пунктаў заўтра ж адкрыем. Як і ў блізкай мне па крыві Беларусі ці ў той жа Абхазіі», — падзяліўся планамі Гоман.

Пра тое, што сусветны брэнд фаст-фуду «Макдональдс» пакіне беларускі рынак, стала вядома ў лістападзе 2022 года. Але гісторыя з адыходам кампаніі ў выніку аказалася даволі заблытанай. Спачатку заяўлялася, што на месцы рэстаранаў сеткі ў Беларусі павінен быў адкрыцца расійскі брэнд «Вкусно — и точка», але гэтага не адбылося. Шыльды на рэстаранах спачатку замянілі на «Мы адкрыліся», а пасля сетка стала называцца Mak.by.

Раней сетка рэстаранаў «Макдональдс» у Беларусі працавала па франшызе і на 90% належала казахстанскаму бізнэсмену Кайрату Баранбаеву. Цяпер Казахстан амерыканская сетка таксама пакінула: пра гэта стала вядома ў студзені 2023 года.

Чытайце таксама:

«Седзячы ў парыжскіх кавярнях, я часта ўспамінаю мінскіх барыста». Беларусы расказалі, чым наша грамадскае харчаванне не падобнае да еўрапейскага

У былым «Макдональдсе» ў цэнтры Мінска прыбіральня цяпер толькі для наведвальнікаў

«Мой боль — адсутнасць вішнёвага піражка». Беларусы рассмакавалі, чым адрозніваюцца «Макдональдсы» ў розных краінах

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0