«Мы сёння, Міністэрства адукацыі, бачым гэтую праблему, што выхаваўчы патэнцыял у нашых падручніках задзейнічаны толькі з так званым нацыянальным кантэнтам.

Але нам трэба смялей ісці насустрач, не баяцца слова «ідэалогія», не баяцца слова «патрыятычнае выхаванне» і выкарыстоўваць тыя тэксты, якія ў кожнай старонцы, у кожным радку любога падручніка будуць сапраўды прывіваць любоў да Радзімы, любоў да працы, спачуванне і павагу да людзей, да жывёл, любоў да прыроды.

Усё гэта і ёсць складнікі выхавання нашага падрастаючага пакалення», — заявіў ён у праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Няпростая праца, і мы разумеем, што ўвадначас яе зрабіць вельмі складана, але такую

амбіцыйную задачу мы перад сабой ставім для таго, каб усе навучальныя выданні, якія мы будзем перавыдаваць, былі максімальна набліжаныя да таго ўзору або да таго ідэалу, які быў у савецкі час», — дадаў міністр.

Для прыкладу ён узяў падручнік па рускай мове для другога класа і зачытаў заданне.

«Паўлік і Алёнка знайшлі карту лясных эльфаў, на якой пазначана, дзе схаваны скарб. — Якое правіла выкарыстоўвалі эльфы, каб зашыфраваць дарогу да скарбу? Дапамажы дзецям прачытаць карту». Гэта значыць для дзяцей, напэўна, гэта цікавае заданне, але якое дачыненне гэта мае да выхавання любові да Радзімы?» — задаўся пытаннем міністр.

«Пытанне не толькі ў нацыянальным кантэнце. Сёння ў нашых падручніках даволі вялікая колькасць інфармацыі пра нашы прадпрыемствы, пра наш рэальны сектар эканомікі, пра нашу прыроду, пра нашы славутасці, але мы павінны напрамую казаць, мы абавязаныя ганарыцца нашай краінай. Мы абавязаныя ганарыцца тым, што дасягнула наша краіна за гады незалежнасці ў такі кароткі перыяд. Дзесьці мы яшчэ саромеемся пра гэта гучна ў поўны голас казаць.

А гэта павінна быць напісана ў падручніку абсалютна на кожнай старонцы, таму што мы па праву ганарымся нашай краінай, мы па праву ганарымся нашым народам. І мы па праву ганарымся тым, што ў нас такі прэзідэнт, які выбудаваў тую палітыку, якая дазволіла нам сёння ў вельмі няпростых геапалітычных умовах захаваць мірнае неба над галавой і росквіт у нашай краіне», — заявіў ён.

Міністру задалі пытанне, калі з'явяцца такія падручнікі.

«Перавыданне лінейкі падручнікаў у нас запланавана да 2027 года ўключна. Відавочна, што да гэтага часу мы павінны ўсю гэтую лінейку пры перавыданні максімальна наблізіць да тых узораў, якія былі ў савецкі час», — адказаў ён.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сказаў, што сёлета трэба дашліфаваць сістэму адукацыі

Для беларускіх школьнікаў надрукавалі тры кнігі пра генацыд

У Беларусі няма платнай адукацыі, гэта форма сацыяльнай падтрымкі моладзі — міністр адукацыі

Клас
3
Панылы сорам
66
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
13