У судзе былі агучаныя абвінавачванні ў тым, што Якубовіч, маўляў, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» быў падпісаны на шэраг публікацый, якія раней судамі былі ўключаныя ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Таксама з матэрыялаў адміністрацыйнай справы вынікала, што ў сацыяльнай сетцы Facebook, паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за правядзенне пікету, мужчына прыняў удзел у «несанкцыянаваным пікетаванні» з выкарыстаннем «графічных выяў бел-чырвона-белых палотнаў і герба Пагоня».

Зыходзячы з гэтых фактаў, суддзя Досава пастанавіла, на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП, даць Якубовічу штраф у суме 740 рублёў і па ч. 3 арт. 24.23 КаАП аштрафаваць на 1480 рублёў.

Канчаткова, шляхам частковага складання накладзеных адміністрацыйных спагнанняў, суд пастанавіў пакараць Паўла Якубовіча штрафам у даход дзяржавы ў суме 1850 рублёў.

Чытайце таксама:

Валянціна Болбат выйшла з Віцебскага ІЧУ пасля 30 сутак арышту

У Гродне затрымалі грамадзяніна Туркменістана за «экстрэмізм»

Былога палітвязня Аляксея Сянькова, які выйшаў у красавіку на волю, затрымалі і зноў будуць судзіць

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
28