Так, напрыклад, супрацоўнік гатэля доўга не верыў жанчыне, калі тая прасіла зарэгістраваць нумар на яе імя, і паўтараў, што гэта «мусіць быць розыгрыш».
Зрэшты, жанчына ставіцца да сітуацыі з гумарам і прызнаецца, што праз зацікаўленасць да фільмаў яна атрымала шмат жартаўлівых паведамленняў ад сяброў і былых калег.
Сваё прозвішча Барбі Апенгеймер атрымала ад мужа, які з'яўляецца далёкім сваяком Роберта Апенгеймера — яго бацька прыходзіцца траюрадным братам знакамітаму фізіку. Дарэчы, фільм Крыстафера Нолана пара паглядзела падчас прэмʼерных выхадных. Яны назвалі працу рэжысёра «вельмі добрай».
Чытайце таксама:
У Галівудзе застрайкавалі 160 тысяч акцёраў. Некалькі зорак пайшлі проста з прэм'еры «Апенгеймера»
З’явіўся інтэрактыўны сайт, прысвечаны новаму фільму Крыстафера Нолана «Апенгеймер»
«Апенгеймер»: кінапалатно, сатканае з мноства дэталяў, пра зло, якое расце пакрысе





