Пункт прызначэння касмічнага апарата знаходзіцца на адлегласці 1,5 мільёна кіламетраў ад Зямлі, шлях зойме каля чатырох месяцаў. У задачу апарата ўваходзіць назіранне за вонкавымі пластамі Сонца, а таксама вывучэнне фактараў, якія ўплываюць на касмічнае надвор'е.

23 жніўня Індыя стала першай краінай, якой удалося пасадзіць свой апарат на паўднёвым полюсе Месяца. Палёт да Месяца доўжыўся амаль тры тыдні. Месяцаход і пасадачны модуль павінны прапрацаваць на спадарожніку Зямлі адзін месяцавы дзень — 14,5 зямных сутак. Яны будуць вывучаць сейсмічную актыўнасць, грунт і экзасферу.

Паралельна з індыйцамі апарат «Луна-25» на Месяц з вялікай помпай запускала і пуцінская Расія, але ён у выніку да месца прызначэння не даляцеў.

Чытайце таксама:

NASA апублікавала здымкі месца падзення расійскай станцыі на Месяцы

Баяліся, што індыйцы іх апярэдзяць. Эксперт абвінаваціў у крушэнні «Луна-25» чыноўнікаў і касмічную гонку

«А навошта нам такі Сусвет, у якім не будзе станцыі «Луна-25»?» Твітар развітваецца з расійскай станцыяй

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0