Адна з вуліц будзе насіць імя пісьменніка Івана Навуменкі

Адна з вуліц будзе насіць імя пісьменніка Івана Навуменкі

Савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць назвы праектаваным вуліцам на тэрыторыі эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны бераг», піша «Звязда».

Адна з вуліц будзе насіць імя беларускага і савецкага архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Іосіфа Лангбарда.

Яшчэ адна — названая ў гонар беларускага і савецкага архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аляксандра Воінава.

Такім жа чынам будзе ўвекавечана імя народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава. Таксама адна з вуліц будзе насіць імя народнага мастака БССР Віталя Цвіркі, яшчэ адна — імя беларускага фізіка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Мікалая Барысевіча.

Атрымалі назвы і праектаваныя вуліцы сталічнага мікрараёна Паўночны.

Адна з іх будзе насіць імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, яшчэ адна — імя беларускага музычнага дзеяча, народнага артыста СССР Генадзя Цітовіча. У гонар гэтых выбітных людзей названыя таксама два завулкі. У назве вуліцы і завулка ўвекавечана імя беларускага мастака Івана Хруцкага.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1