Паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі, Нацбанк павінен на працягу шасці месяцаў стварыць аўтаматызаваную сістэму апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ). У яе будуць уключаць інфармацыю аб несанкцыянаваных плацежных аперацыях і спробах іх здзяйснення.

Пры гэтым Нацбанк яшчэ павінен будзе вызначыць, якую канкрэтна інфармацыю пастаўшчыкі плацежных паслуг (гэта ў тым ліку банкі) будуць падаваць у АСАІ. Аднак ужо цяпер вядома, што гэта будуць даныя, якія ўяўляюць сабой банкаўскую таямніцу. Сярод іншага гэта можа быць, як прапісана ва ўказе, інфармацыя аб несанкцыянаваных пераводах (у тым ліку электронных грошай) і падазроных плацяжах.

Сярод сілавікоў, якія атрымаюць доступ да АСАІ, значацца органы пракуратуры, дзяржбяспекі, унутраных спраў, Следчы камітэт і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку.

Пры гэтым па рашэнні Генпракуратуры, КДК, СК і МУС змогуць прыпыняць на тэрмін да 10 сутак расходныя аперацыі па банкаўскім рахунку, укладзе, электронным кашальку, калі ў праваахоўнікаў будуць даныя або толькі падазрэнні «аб здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў».

Прасцей кажучы, нават калі сілавікам падасца, што па рахунку маглі быць здзейсненыя «супрацьпраўныя дзеянні», яны змогуць яго заблакаваць на тэрмін да 10 дзён.

«Перадача інфармацыі аб інцыдэнтах з АСАІ праваахоўным органам і пастаўшчыкам плацежных паслуг не з'яўляецца парушэннем банкаўскай таямніцы. Апрацоўка персанальных даных, якія змяшчаюцца ў інфармацыі аб інцыдэнтах, робіцца без згоды фізічнай асобы», — гаворыцца ва ўказе.

Інфармацыя аб інцыдэнтах з АСАІ перадаецца пастаўшчыкам плацежных паслуг і праваахоўным органам на бязвыплатнай аснове.

Тым часам у Следчым камітэце і Нацбанку тлумачаць гэтыя змены жаданнем абараніць беларусаў ад махляроў.

Чытайце таксама:

Улады шукаюць звесткі аб плацяжах беларусаў у замежных інтэрнэт-крамах

Ці можна не плаціць па крэдыце, аформленым на просьбу махляроў?

Банкаўскія карткі для паездак за мяжу. Што прапануюць беларускія банкі

ФСБ атрымае доступ да даных «Яндэкс Go», у тым ліку да паездак на таксі за мяжой. Пад пагрозай жыхары мноства краін, у тым ліку Беларусі

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
56