Фота: сайт Football.by

Фота: сайт Football.by

Тыдзень таму БАТЭ ў Косаве разграмілі з лікам 1:4. Сёння была мінімальная перамога беларускага клуба 1:0.

У групавой стадыі Лігі канферэнцый другі раз згуляе «Балкані».

БАТЭ пачынаў еўракубкавае лета ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у першым раўндзе ён выйграў у албанскага «Партызані», у другім раўндзе прайграў кіпрскаму «Арысу», выбыў у кваліфікацыю Лігі Еўропы, дзе таксама не затрымаўся, прайграўшы малдаўскаму «Шэрыфу».

Апошні раз беларускія клубы гулялі ў групавым раўндзе еўракубкаў у сезоне 2018-2019, гэта быў БАТЭ ў Лізе Еўропы. Тады ў Мінск прыязджаў «Чэлсі», а ў 1/16 фіналу барысаўскі клуб гуляў з «Арсеналам».

Чытайце таксама:

Кіпрскі «Арыс» беларуса Аляксея Шпілеўскага згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы

«Баварыя» vs «MанЮнайтэд», «Севілья» vs «Арсенал» — адбылося лёсаванне групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў

Эрлін Холан — гулец года УЕФА ў сезоне 2022/23

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0