Віктар Хрэнін. Фота: БелТА

Віктар Хрэнін. Фота: БелТА

Польшча пакуль не адказала на запрашэнне накіраваць у Беларусь назіральнікаў на вучэнне АДКБ. Пра гэта заявіў журналістам міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, піша БелТА.

«Мы накіравалі запрашэнне. Адказу пакуль няма. Вучэнні афіцыйна пачынаюцца 1 верасня. Паглядзім, на якім этапе. Яшчэ ёсць час да 6 верасня — завяршальнага этапу вучэнняў. Калі ласка, чакаем у госці, каб паказаць сваю адкрытасць», — сказаў міністр.

Ён адзначыў, што вучэнні пройдуць на некалькіх палігонах на тэрыторыі Беларусі. Асноўны кантынгент — ад беларускіх Узброеных сіл, а вайскоўцаў з іншых краін не шмат. Самі ж вучэнні больш носяць штабны характар і праводзяцца выключна на планавай аснове. «Іх можна паглядзець на 10 гадоў наперад», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.

«Усё задэкларавана, паказана — колькі ўдзельнікаў, на якіх палігонах праходзяць гэтыя вучэнні. Мы вучым сваіх вайскоўцаў, рыхтуем сваё войска рэагаваць на магчымую рызыку і выклікі», — заявіў міністр.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што гатовы да аднаўлення добрых адносін з суседзямі, і назваў свой першы крок

Вайскоўцы з Казахстана прыехалі на вучэнні ў Беларусь без тэхнікі

УСУ заявілі, што Расія вывела свае войскі з Беларусі ў поўным складзе. «Беларускі Гаюн» гэта аспрэчвае

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0