Суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Чаравач вырашыў, што такое пакаранне справядлівае для журналіста і не стаў яго пераглядаць, паведамляе «Гомельская вясна».

30 мая Гомельскі абласны суд прыгаварыў Яўгена Меркіса да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

Журналіста затрымалі 13 верасня 2022 года. У яго кватэры, а таксама ў кватэрах яго знаёмых прайшлі ператрусы.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса

Так цяпер выглядае палітзняволены журналіст Яўген Меркіс ФОТА

Журналісту Яўгену Меркісу далі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0