Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Гэта рэакцыя нашых суседзяў на заявы і абсалютна безадказныя дзеянні Лукашэнкі, на прысутнасць вагнераўцаў і пагрозы ў бок суседзяў. Гэта найперш сігнал рэжыму, што калі працягнуцца правакацыі, то Польшча і Балтыйскія краіны гатовыя на рашучыя крокі. І віна за закрыццё межаў будзе ляжаць на Лукашэнку. 

Мы ў кантакце з Польшчай і Балтыйскімі краінамі і настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма. Нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю праз бяздумную палітыку Лукашэнкі», — падкрэсліў Вячорка. 

Паводле яго, сёння адбыліся размовы з прадстаўнікамі Польшчы, а на наступным тыдні Святлана Ціханоўская мае сустрэцца з міністаркай унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце. Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваюцца варыянты, якім чынам захаваць пасажырскі рух і гарантаваць бяспечны выезд з краіны для тых, хто пакутуе ад рэпрэсій. 

«Адкрытыя межы ўмацоўваюць сувязь беларусаў з Еўропай. Нельга пакідаць беларусаў сам-насам з Расіяй», — упэўнены Вячорка.

Чытайце таксама:

У Польшчы праанансавалі механізмы ратавання беларусаў ад рэпрэсій у выпадку поўнага закрыцця мяжы

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Мяжа ЕС з Беларуссю пакуль не будзе закрытая — кіраўнік МЗС Латвіі

Клас
21
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7