Падчас мяцяжу Яўгена Прыгожына і перамоў з ім, паводле Лукашэнкі, абмяркоўваліся толькі два пытанні: спыненне крымінальных спраў у дачыненні да вагнераўцаў і іх вывад у Беларусь,

«Гэта я прапанаваў. Кажу: «Калі вы чагосьці баіцеся, я буду размаўляць з прэзідэнтам Пуціным, мы вас выведзем у Беларусь. Мы вам гарантуем у Беларусі поўную бяспеку». І трэба аддаць належнае, Жэня Прыгожын ніколі не прасіў мяне асобна надаць увагу пытанням бяспекі», — падкрэсліў Лукашэнка.

А пасля расказаў пра тое, якім чынам ён падымаў прыгожынскія праблемы перад Пуціным, з чаго можа зразумець, што прамога выхаду на расійскага правадыра ў Лукашэнкі няма: 

«Я вам проста прывяду яшчэ адзін прыклад. Апошні раз, калі мы лёталі ў Эміраты, да мяне патрапіла вельмі сур'ёзная інфармацыя ад крыніц, глыбей якіх не бывае, аб замаху на Яўгена Прыгожына. На працягу дзвюх гадзін (я даручыў) знайшлі амбасадара Расіі ў Эміратах, выклікалі яго да мяне. Я перадаў яму шыфраграму ў Крэмль Пуціну і Бортнікаву аб падрыхтоўцы замаху на Прыгожына».

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»

Пяскоў заявіў, што расійская дзяржава не фінансавала ПВК «Вагнер». Пуцін раней гаварыў зусім іншае

Вось чаго вартыя гарантыі бяспекі, дадзеныя Лукашэнкам — Ціханоўская

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
21
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2