Скрыншот відэа кліпа Despacito

Скрыншот відэа кліпа Despacito

Цяпер у хіта 8 мільярдаў 400 мільёнаў праглядаў. Гэта больш, чым насельніцтва Зямлі (8 мільярдаў 56 мільёнаў). Але гэта ўсяго другое месца. 

З вялікім адрывам па-ранейшаму лідзіруе дзіцячая песенька Baby Shark Dance, якая з'явілася ў чэрвені 2016 года, а ў лютым 2021 года пераадолела адзнаку ў 8 мільярдаў праглядаў, абагнаўшы Despacito. Цяпер у «акулы» — больш за 13 мільярдаў і, здаецца, яна недасягальная.

На трэцім месцы яшчэ адна дзіцячая песенька — Johny Johny Yes Papa. Гэта песня пра хлопчыка Джоні, якога тата заспеў за паяданнем цукру.

Песня была загружана на YouTube у кастрычніку 2016 года і цяпер мае 6,76 млрд праглядаў.

Ці абгоніць яна неўзабаве Despacito?

Чацвёртае месце трымае песня Bath Song з дзіцячага канала Cocomelon — Nursery Rhymes. Тут 6,31 млрд праглядаў.

Пятае месца ў Shape of You Эда Шырана, які днямі прабіў адзнаку ў 6 млрд праглядаў.

Чытайце таксама:

Колькасць праглядаў Despacito дасягнула 8 мільярдаў. Гэта больш, чым насельніцтва Зямлі

Самы папулярны кліп у гісторыі чалавецтва ўзяў планку ў 6 мільярдаў праглядаў. Гэта рэкорд! ВІДЭА

«Де ж те сито?» — украінская кавер-версія «Despacito» стала хітом ВІДЭА

Хіт «Despacito» стаў трыумфатарам «Лацінскай Грэмі»

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5