Месца падзення бізнэс-джэта. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Месца падзення бізнэс-джэта. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

На месцы катастрофы бізнэс-джэта Embraer-135 (EBM-135bj) у Цвярской вобласці знойдзены тэлефон заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, паведамляе Al Jazeera ў сацсетцы X (былая Twitter), як піша РБК.

Тэлеканал спасылаецца на крыніцу ў ПВК. Цела Прыгожына пакуль не ідэнтыфікавалі сярод парэшткаў, адзначае канал.

Паводле спіса пасажыраў, які апублікавала Расавіяцыя, на борце, акрамя Прыгожына, павінны былі быць камандзір «Вагнера» Дзмітрый Уткін, байцы ПВК Сяргей Прапусцін, Яўген Макаран і Аляксандр Татмін, а таксама Валерый Чакалаў, якога звязваюць са структурамі Прыгожына, і Мікалай Матусееў.

Па даных МНС, усе пасажыры і трое членаў экіпажа загінулі. Інтэрфакс са спасылкай на экстранныя службы паведаміў, што пошукавая аперацыя завершаная і на месцы знойдзеныя парэшткі дзесяці чалавек.

Увечары 23 жніўня бізнэс-джэт вылецеў з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Авіякатастрофа адбылася на паўночным захадзе Цвярской вобласці каля населенага пункта Кужанкіна.

Сярод магчымых прычын, паводле даных крыніцы РБК, следства разглядае памылку пілатавання, тэхнічныя непаладкі і знешняе ўздзеянне. СК завёў справу аб парушэнні правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту (арт. 263 КК).

Чытайце таксама:

«У пекле ён будзе найлепшым». Біяграфія Прыгожына

«Пуцін не даруе». Аналітыкі пра інцыдэнт з Прыгожыным і будучыню вагнераўцаў у Беларусі

«Было адчуванне, што пасля бунту ён дрэнна скончыць». Блізкія да Крамля крыніцы — пра магчымую гібель Прыгожына 

«Смерць Прыгожына робіць самога Лукашэнку ў нейкай ступені «новым Прыгожыным»

У раёне лагера ПВК «Вагнер» каля Асіповічаў перабоі з інтэрнэтам — Беларускі Гаюн

Тэлеграм-канал Grey Zone, набліжаны да «Вагнера», пацвердзіў гібель Прыгожына 

Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times

Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3