Здымак ілюстрацыйны. Фота: gstudioimagen / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gstudioimagen / vecteezy.com

«Калі мы прыбылі на месца, убачылі ляжачага напалову ў вадзе, — мабыць, ён хацеў выратавацца ў возеры, — пасінелага ацёклага чалавека без прытомнасці.

Над пакусаным мужчынам працягваў кружыць рой шэршняў, — расказаў начальнік дзяжурнай змены гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Палінскі. —

Мы кінуліся ратаваць пацярпелага, хоць таксама атрымалі ўкусы. Пачалі рэанімаваць, выкарыстоўваючы тыя сродкі, што ў ратавальнікаў заўсёды пад рукой: спецыяльны мяшок штучнай вентыляцыі лёгкіх (эфекту ён не даў), затым балон са сціснутым паветрам і кіслародную маску.

Чалавек амаль не падаваў прыкмет жыцця. У нейкі момант мне нават здавалася, што ён ужо мёртвы, але ледзь адчувальнае перарывістае дыханне ўсяліла надзею, і мы працягнулі штучную вентыляцыю лёгкіх. Паралельна расцерлі ў парашок антыгістамінныя таблеткі і ўсыпалі іх у ротавую паражніну пацярпелага, каб аслабіць алергію ад укусаў.

Чалавек апрытомнеў, нават паспрабаваў размаўляць. Прыбыла хуткая медыцынская дапамога, мы перадалі мужчыну медработнікам, яго шпіталізавалі».

Другі пацярпелы, які атрымаў нашмат менш укусаў і меў не такую выяўленую алергічную рэакцыю, здолеў яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў і «хуткай» самастойна адбегчы на бяспечную адлегласць, дапамогу яму аказалі іншыя людзі, што тут адпачывалі.

Пасля атакі на людзей шэршні абляпілі старую бярозу непадалёк — на ёй размяшчалася іх гняздо — і больш не праяўлялі цікавасці да навакольных людзей.

Чаму шэршні паводзілі сябе так агрэсіўна? Начальнік гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Лазука выказаў здагадку, што людзі, хутчэй за ўсё, нечым напалохалі сямейства шэршняў:

«У адрозненне ад вос, шэршні, як правіла, не нападаюць на людзей, калі тыя іх не турбуюць. Дзейнічае прынцып: чалавек не кранае насякомае, і яно яго не заўважае.

Укус шэршняў балючы і можа быць смяротна небяспечным для алергікаў. Калі вы раптам убачылі гняздо шэршняў, лепш спакойна адыдзіце — рэзкія руху могуць быць расцэненыя як пагроза і паслужаць сігналам да атакі.

Тым больш не варта самастойна збіваць вуллі шэршняў — яны гэтага не даруюць і атакуюць усёй шматлікай сям'ёй. Пры гэтым шэршань можа ўкусіць чалавека некалькі разоў без шкоды для сябе ў адрозненне ад пчол, якія звычайна гінуць пасля разавага кантакту».

Чытайце таксама:

Кола агляду ў парку Горкага атакавалі пчолы. Яго спынілі за пяць гадзін да закрыцця

Вучоны растлумачыў, чаму ў гэтым сезоне восы так часта нападаюць на людзей. І як ад іх бараніцца

Мужчына загінуў пасля сэксу з гняздом шэршняў

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
19
Сумна
6
Абуральна
1