Фота: smorgonprivet / Telegram
У канцы мінулага тыдня начная залева прывяла да таго, што вада папросту размыла кавалак дарогі паміж вёскамі Лылойці і Завідзіненты.
Некалькі метраў праезнай часткі проста перастала існаваць, а на іх месцы зʼявілася вялізная яма.
У гэтую пастку ноччу 19 жніўня трапіў аўтамабіль. Кіроўца відавочна не чакаў такога падвоху і папросту не паспеў затармазіць.
На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў. Але пакуль мясцовым жыхарам давядзецца шукаць абʼязныя шляхі.
1
4
2
13
1
5