Фота: Michel Euler / AP Photo

Фота: Michel Euler / AP Photo

Прэзідэнт Міжнароднай лёгкаатлетычнай федэрацыі (World Athletics) Себасцьян Коў заявіў, што сумняваецца ва ўдзеле расійскіх і беларускіх лёгкаатлетаў у Алімпійскіх гульнях — 2024 у Парыжы (Францыя).

«Наўрад ці расійскія і беларускія лёгкаатлеты трапяць на Алімпіяду. Рада прыняла выразную пазіцыю, я буду вельмі здзіўлены, калі яна зменіцца. Мы зрабілі гэта для цэласнасці спаборніцтваў. Вядома, мы будзем маніторыць сітуацыю, у нас ёсць рабочая група. Вельмі непадобна, што сітуацыя зменіцца, з улікам таго, што адбываецца ва Украіне», — сказаў Коў журналістам на прэс-канферэнцыі пасля перавыбрання.

Сёння World Athletics абвясціла пра пераабранне Себасцьяна КАВ на пасаду прэзідэнта арганізацыі. Выбары кіраўніка арганізацыі прайшлі на 54-м Сусветным лёгкаатлетычным кангрэсе.

Чытайце таксама:

Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК

Крысціне Ціманоўскай дазволілі выступаць за Польшчу

Беларускіх спартоўцаў могуць не пусціць на Паралімпіяду-2024

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1