Знішчальнік F-16. Фота: CT757fan. Getty Images

Знішчальнік F-16. Фота: CT757fan. Getty Images

«Ужо відавочна, што мы не зможам абараніць Украіну самалётамі F-16 гэтай восенню і зімой», — сказаў прэс-сакратар камандавання Паветраных сіл УСУ Украіны Юрый Ігнат.

Паводле яго слоў, на самалёт былі вялікія надзеі, бо ён мог стаць часткай супрацьпаветранай абароны і дапамагчы абараніцца ад ракетнага тэрарызму Расіі.

«Але, як там ні было, пытанне зрушылася з месца. Мы разумеем, што нашы лётчыкі найбліжэйшым часам будуць вучыцца. Але ў той жа час узмацненне нашага СПА трэба праводзіць», — дадаў спікер паветраных сіл.

Некалькі месяцаў таму частка саюзнікаў Украіны вырашыла падтрымаць навучанне ўкраінскіх пілотаў на F-16, але трэніроўкі дагэтуль не пачаліся.

Афіцыйныя прадстаўнікі Украіны і іншых краін, у прыватнасці ЗША, неаднаразова заяўлялі, што навучанне павінна пачацца ў жніўні. Ад тэрмінаў яго завяршэння напрамую залежаць магчымыя пастаўкі знішчальнікаў.

Чытайце таксама:

Блінкен пра F16: Спатрэбяцца месяцы, перш чым украінцы пачнуць іх рэальна прымяняць

ЗША пакуль не хочуць перадаваць Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS — The Washington Post

Лаўроў прыраўняў факт з'яўлення самалётаў F-16 ва Украіны да пагрозы ў ядзернай сферы

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
12