Эдуард Лобаў. Фота: «Радыё Свабода»

Эдуард Лобаў. Фота: «Радыё Свабода»

За асабістую мужнасць, праяўленую ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае выкананне вайсковага абавязку Эдуард Лобаў узнагароджаны пасмяротна ордэнам «За мужнасць» трэцяй ступені, гаворыцца ва ўказе.

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў 1988 годзе, служыў у войску, у пачатку 2000-х быў актывістам «Маладога фронту». 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, яго затрымалі разам са Змітром Дашкевічам і ў сакавіку 2011 года асудзілі да чатырох гадоў калоніі. 

Пасля адбыцця тэрміну пераехаў ва Украіну і далучыўся да добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расійскай агрэсіі на Данбасе. 

У 2022 годзе служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля. Апошнія некалькі месяцаў быў пад Вуглядарам. Загінуў 23 студзеня 2023 года, ратуючы параненага камандзіра.

Чытайце таксама:

У Варшаве пахавалі Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне

«Мы ганарымся табой. Ты — герой. Вечная табе слава, сынок». У Варшаве развіталіся з Эдуардам Лобавым

«Прыкрываў адыход параненага камандзіра». Як загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў

Ашурка, Лобава, Бандарэнку пасмяротна ўзнагародзілі медалём Ордэна Пагоні

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2