Толькі за месяц у сталічныя РУУС звярнуліся 24 заяўнікі, якіх пры арэндзе жылля падманулі аферысты, паведамляе канал «Міліцыя Мінска».

Так, жанчына, якая звярнулася з заявай у Заводскае РУУС, распавяла, што на адной з анлайн-пляцовак знайшла прапанову аб арэндзе кватэры. Звязалася з дзяўчынай, якая здавала жыллё, і тая паведаміла аб неабходнасці ўнесці перадаплату. Жанчына перавяла 150 рублёў.

Праз дзень арэндадаўца запатрабавала ўнесці астатнюю суму, спасылаючыся на тое, што маюцца іншыя ахвотнікі зняць кватэру.

Жанчына зразумела, што стала ахвярай аферыстаў, і звярнулася ў міліцыю. Заведзена крымінальная справа за махлярства.

Каб не трапіць на хітрыкі махляроў пры арэндзе жылля, раяць прытрымлівацца наступных правілаў:

— заўсёды правярайце дакументы на кватэру, прасіце ўласніка паказаць пашпарт;

— калі ўласнік жылля паказвае копіі дакументаў, патрабуйце паглядзець арыгіналы;

— не плаціце без заключэння дагавора арэнды;

— прапісвайце ў дамове перадачу авансавага плацяжу, умовы яго вяртання, бярыце распіску аб выплаце такога.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3