Паводле слоў еўрачыноўніцы, Еўропа на баку беларусаў.
«Барацьба за дэмакратычную Беларусь жывая. Ваша барацьба — наша барацьба, мы не пакінем вас адных», — заявіла Метсола.
У паведамленні, якое суправаджае апублікаваны ў твітары відэаролік, кіраўніца Еўрапарламента адзначыла, што «тры гады таму беларускі народ абраў для сваёй краіны новы вектар», арыентаваны на «свабоду, суверэнітэт і дэмакратыю».
«Замест гэтага ён сутыкаецца з палітычнымі пераследамі, пагрозамі і турэмным зняволеннем. Еўропа рашуча выступае на баку народа Беларусі. А Лукашэнка павінен быць прыцягнуты да адказнасці», — напісала Метсола.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Літвы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай і яе камандай