Фота: СБ-Беларусь сегодня

Фота: СБ-Беларусь сегодня

Гэта вынікае з адказу беларускай Генпракуратуры на запыт РБК аб тым, колькі зваротаў паступіла ў камісію пасля яе зʼяўлення, колькі чалавек ужо вярнуліся ў рамках такога механізму і могуць вярнуцца, не баючыся пераследу, а таксама колькі крымінальных спраў было спынена ў гэтым кантэксце.

«Запытаная вамі інфармацыя адносіцца да катэгорыі, распаўсюджванне якой у сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах абмежавана. Улічваючы пададзенае вышэй, накіраваць у ваш адрас запытаныя звесткі не ўяўляецца магчымым», — гаворыцца ў адказе кіраўніка ўпраўлення Генпракуратуры Беларусі па працы са СМІ Анжалікі Курчак.

Чыноўніца таксама адзначыла, што «агульнадаступная інфармацыя аб дзейнасці камісіі рэгулярна публікуецца на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах» ведамства.

28 красавіка Генпракуратура паведаміла аб першым пасяджэнні камісіі па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, у пытаннях учынення імі правапарушэнняў. У ведамстве заявілі, што ў камісію паступіла больш за 60 зваротаў ад тых, хто, ратуючыся ад рэпрэсій, мусіў пакінуць Беларусь.

17 ліпеня «Кіберпартызаны» расказалі, што, паводле іх даных, за пяць месяцаў працы камісіі ў яе звярнуліся ўсяго 16 чалавек. З іх ухвалілі толькі дзве заяўкі — маці Рамана Пратасевіча Наталлі і Філіпа Давыдава, якія пасля вяртання на радзіму далі інтэрвʼю прапагандыстам.

Чытайце таксама:

Сілавік патлумачыў, навошта на граніцы сталі правяраць ІМЕІ

Ілья Дабратвор вырашыў пакуль не вяртацца ў Беларусь і прывёў прыклад Васіля Быкава

Чаму беларусы едуць на Радзіму, калі гэта для іх можа быць небяспечна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1