Скрыншот сюжэта на БТ

Скрыншот сюжэта на БТ

Людзі, якія засвяціліся ў дзяржаўных навінах, належаць да арганізацыі «Паспалітае рушэнне». Рух прэзентуе сябе як незалежнае і добраахвотніцкае аб’яднанне беларусаў і іншаземцаў, якія праз вайсковую, фізічную і тэарэтычную падрыхтоўку імкнуцца да абароны незалежнасці Беларусі і Украіны. Рух складаецца з васьмі харугваў, шэсць з якіх знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы і дзве — на тэрыторыі Літвы.

Паводле прапагандыстаў, на здымках, што трапілі ў іх рукі, зафіксаваныя зборы трох харугваў — беластоцкай, уроцлаўскай і адной з літоўскіх. Трэніроўкі нібыта адбываліся 1 ліпеня ў Польшчы пад Аўгустовам. 

Прапагандысты сцвярджаюць, што гэта зыходнікі відэа «Белсата». У некаторых кадрах бачны аранжава-сіні мікрафон з эмблемай канала, журналіст «Белсата». Па некаторых момантах відэа таксама відаць, што гэта не гатовы сюжэт, а матэрыялы ў працы.

На відэа бачны часам незаблюраныя твары ўдзельнікаў харугваў.

«Наша Ніва» спыталася ў Аляксея Дзікавіцкага, намесніка дырэктара «Белсата», як відэа канала магло трапіць лукашэнкаўцам.

«Ніводнае СМІ, асабліва такое вялікае, як «Белсат», не застрахавана ад таго, што ў ягоных шэрагах можа быць агент, — сказаў Дзікавіцкі. — Кіраўніцтва «Белсата» дакладна разбярэцца ў сітуацыі, вінаватыя будуць адпаведна пакараныя».

Як толькі гэты выпадак будзе расследаваны, «Белсат» у асобе Дзікавіцкага абяцае агучыць вынікі.

Чытайце таксама:

Кіраўнік «Паспалітага рушэння» расказаў, чые загады яны гатовыя выконваць і з кім кантактуюць

Унук Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі стаў голасам Паспалітага рушэння, якое хоча «вызваліць Беларусь»

«Правяраецца больш за 200 чалавек». ГУБАЗіК пачаў заводзіць крымінальныя справы за «харугвы»

Клас
2
Панылы сорам
33
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
65

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?