Больш за 4 тысячы паліцыянтаў сабраліся ў аўторак у Варшаве перад канцылярыяй прэм’ер‑міністра Дональда Туска, каб дамагчыся выплаты сацыяльных ільготаў з мінулага году. Дэманстрацыя — найвышэйшая форма пратэсту паліцыянтаў, бо страйкаваць яны не маюць права.
Паліцыянты прынеслі труну з надпісам «Былі выбары, былі абяцанні, зараз маем паліцыю, якая памірае». Дэманстрацыю таксама падтрымалі і прадстаўнікі памежнікаў ды пажарнікаў.
Польскія ваенныя, у тым ліку паліцыянты, маюць каля 20 відаў сацыяльных ільготаў. Запазычанасці ў іх выплаце, якія звязаныя са скарачэннем дзяржаўнага бюджэту, склалі на 31 кастрычніка 127,5 млн злотых (1,3 млрд рублёў).
Як адзначыў старшыня прафсаюзу паліцыі Антоні Дуда, іх цярпенне скончылася і яны выйшлі на вуліцы, каб абараніць свае правы.
0
0
0
0
0
0